Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Абласны лінгвістычны конкурс “Ведай родную мову”

Дата: 5 марта 2020 в 10:08
403 просмотра

22 лютага 2020 года на базе гімназіі №56 г.Гомеля імя А.А.Вішнеўскага ў чарговы раз прайшоў абласны лінгвістычны конкурс “Ведай родную мову”.

Конкурс праводзіўся з мэтай развіцця інтэлектуальнага патэнцыялу навучэнцаў, выяўлення здольных, лінгвістычна адораных дзяцей.

Для ўдзелу ў конкурсе былі запрошаны пераможцы трэцяга этапу абласной і рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”. У конкурсе прынялі ўдзел 39 навучэнцаў.

Для ацэньвання выступленняў юных мовазнаўцаў у склад журы были запрошаны настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі вобласці і Панякова Ірына Іванаўна, трэнер абласной каманды ўдзельнікаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.  

У І туры ўдзельнікі конкурсу выконвалі лінгвістычную комплексную работу, якая змяшчала заданні алімпіяднага ўзроўню складанасці. У ІІ туры навучэнцы пісалі сачыненне-мініацюру па адной з 2-х прапанаваных тэм. У творчых работах вучні распавядалі пра свае пачуцці, меркаванні і думкі, выкліканыя прапанаванымі тэмамі. У кожнага ўдзельніка была магчымасць прадэманстраваць свае творчыя магчымасці, інтэлектуальны патэнцыял, узровень пісьменнасці.

Па выніках конкурсу журы вызначыла пераможцамі 19 удзельнікаў конкурсу. Сярод іх - Гуцава Дар'я і Гутарава Таццяна, вучаніцы Гімназіі, узнагороджаны дыпломамі II ступені (настаўнікі Шчаглова Таццяна Мікалаеўна і Грыневіч Святлана Уладзіміраўна).

Віншуем пераможцаў, жадаем ім і іх настаўнікам далейшых поспехаў!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.