ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ!
Аддзел адукацы Добрушскага райвыканкама нагадвае, што згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на падставе артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі мовамі навучання і выхавання з’яўляюцца дзве дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь: руская і беларуская.
Мова навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначаецца заснавальнікам.
Права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі (груп) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.
Для развіцця сеткі ўстаноў адукацыі (груп) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання вам неабходна пазначыць мову навучання пры пастаноўцы на ўлік вашага дзіцяці ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыi у службу "АДНО ВАКНО" Добрушскага райвыканкама.
Па пытаннях навучання і выхавання на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі прапануем тэлефанаваць у аддзел адукацыі Добрушскага райвыканкама па тэлефоне 5 58 34.
Адна з мэт дашкольнай адукацыі, гэта фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, жадання авалодаць ёю.
Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей дашкольнага ўзросту, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.
У дашкольных установах педагогі рэалізуюць задачы раздзела “Развіццё маўлення” вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі зацвержанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Кожны тыдзень праходзяць заняткі, святы, гульні, віктарыны і іншыя мерапрыемствы на роднай мове, што садзейнічае фарміраванню ў выхаванцаў цікавасці і станоўчых адносін да роднай мовы, краіны, вытокаў культуры беларускага народа.
Адукацыйны працэсс на беларускай мове арганізован у двух разнаузроставых группах ДУА «Ленінскі д/с-БШ» (Добрушскі раен, аг. Леніна)
</article>