Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску”

Дата: 10 декабря 2019 в 16:03
483 просмотра

Абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску” сярод вучняў IX – XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі праведзены на Гомельшчыне 7 снежня 2019 года.

Арганізатарамі конкурсу з’яўляліся галоўнае ўпраўленне адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, дзяржаўныя установы адукацыі “Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі”, “Гімназія №36 г.Гомеля імя І.Мележа”. Правядзенне гэтага конкурсу стала добрай традыцыяй і сапраўдным святам для вучняў і педагогаў, якія з’яўляюцца аматарамі роднага слова.

У конкурсе прынялі ўдзел 58 навучэнцаў, 18 з якіх з’яўляюцца вучнямі IХ, па 20 – Х і  ХI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

У склад журы для ацэньвання выступленняў былі запрошаны выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны і трэнеры абласной каманды ўдзельнікаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.

У І туры журы конкурсу ацэньвала загадзя падрыхтаванае мультымедыйнае эсэ па тэмах: “Нацыянальнае беларускае адзенне” (IX клас), “Нацыянальныя беларускія стравы” (X клас), “Нацыянальны беларускі арнамент” (XI клас).

У другім туры пасля 15-мінутнай падрыхтоўкі ўдзельнікі конкурсу выказваліся на адну з дзвюх прапанаваных тэм, адказвалі на пытанні журы. Крытэрыямі ацэнкі былі вызначаны адпаведнасць выказвання абранай тэме, лагічнасць і будова выказвання, культура маўлення, тэхніка прамаўлення, эфектыўнасць маўлення.

Трэці тур “Выкажы сваю думку” праходзіў у вуснай форме. Крытэрыямі ацэнкі былі вызначаны ўменне выяўляць асноўную тэматыку i праблематыку прапанаванага верша беларускага паэта, абгрунтоўваць прачытанае, вызначаць кампазiцыю, выяўленчыя сродкі выразнасці.

26 навучэнцаў з розных раёнаў вобласці сталі пераможцамі.  Сярод іх - вучаніца ХI класа ДУА "Гімназія г. Добруша" Гутарава Таццяна (настаўнік - Грыневіч Святлана Уладзіміраўна). 

Віншуем пераможцаў, жадаем іх настаўнікам і бацькам далейшых поспехаў!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.